Пабачыла свет першая кніга з серыі “Палеская бібліятэчка”
На Берасцейшчыне свет пабачыла першая кніга з серыі “Палеская бібліятэчка”, якую заснаваў рэдактар часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін. Першае выданне прысвечанае жыццю малавядомага даследчыка Палесся і Падляшша Барыса Альхоўскага (1906-1944).
Аляксандр Ільін адзначае, што мае намер зрабіць выданне па культурна-асветніцкім жыцці Берасцейшчыны падчас Першай Сусветнай вайны:
– Ёсць даволі цікавыя матэрыялы па гісторыі і культуры Піншчыны. Тут было жыццё, працавалі вучэбныя установы, школы працавалі. Шмат дзеячаў культуры, пра якіх хочацца напісаць.
Па словах даследчыка, “Палеская бібліятэчка” – гэта праект, які мусіць адкрыць грамадскасці імёны палескага краю, якія ў выніку пэўных чыннікаў цяпер забытыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота nadbugom.by