Пабачылі свет новыя кнігі Зінаіды Дудзюк
„Гістарычныя драмы” і „Лаза” – такія кнігі выдала берасцейская літаратарка Зінаіда Дудзюк.
Выданні прысвечаныя гістарычным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Берасцейшчыны на пачатку і ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Асновай для напісання тэкстаў сталі архіўныя дакументы, як распавяла аўтарка:
– Раман «Лаза» прысвечаны трагічным падзеям на Палессі ў час Другой сусветнай вайны, у першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін. А ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна. У гэтае змаганне ўключаліся і падлеткі, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна і маральна. Бо ў такім змаганні няма пераможцаў, а ёсць толькі ахвяры.
Як адзначыла Зінаіда Дудзюк, у „Гістарычных драмах” сабраныя п’есы пра выбітных асобаў мінуўшчыны – іх жыццёвы лёс і душэўныя перажыванні.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце