Пабачыў свет раман-хроніка “Саветы”
Выдавецтва “ЮрСаПрынт” выдала заходнебеларускі раман-хроніку “Саветы”. Аўтар гэтага аб’ёмнага твора – гарадзенскі выкладчык Янка Трацяк.
– Я назваў гэты твор раманам-хронікай. Можа, хронікі ў ім трошкі больш, бо хацелася быць бліжэй да дакументалістыкі. Але каб не было сумна чытаць, я яе разбавіў сюжэтамі, вельмі цікавымі эпізодамі, падзеямі.
У аснове сюжэту ляжаць спрэчныя і неадназначныя з’явы: прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка. Аўтар выкарыстоўваў архіўныя і навуковыя матэрыялы, дакументы, мемуары, а таксама ўласныя інтэрпрэтацыі і спробы рэканструкцыі падзеяў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара