Пабачыў свет расейскамоўны пераклад рамана Альгерда Бахарэвіча
Сучасную беларускую літаратуру варта перакладаць на расейскую мову і ў самой Беларусі.
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі прэзентацыі перакладу рамана Альгерда Бахарэвіча “Белая муха забойца мужчын”.
Гаворыць аўтар:
– Выйшаў расейскі пераклад майго рамана “Белая муха забойца мужчын”. Гэта адзін з самых паспяховых маіх раманаў, які добра прадаваўся апошнія два гады. Пераклад выйшаў у выглядзе кнігі, будзем яго прэзентаваць. З удзелам рэдактара гэтай кнігі Георгія Барташа, які зрабіў вельмі шмат, каб гэты раман добра загучаў па-расейску.
На расейскамоўнае выданне рамана наважыліся не адразу. Выдаўцу і аўтару спатрэбілася каля двух гадоў, каб пераканацца – попыт на такую кніжку існуе ў самой Беларусі і за яе межамі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара