Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
У выдавецтве Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта выйшаў першы ў беларускай лексікаграфіі „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”. Аўтары старшы выкладчык ГрДМУ Віктар Варанец і ўрач-псіхіятр-нарколаг Арцём Варанец. Даведнік змяшчае 500 назваў розных раслін па-беларуску і інфармацыю пра лекавыя ўласцівасці кожнай. Змяшчаюцца і фотаздымкі названых раслін.
Беларускае Радыё Рацыя
