Пабачыў свет “Свойскі спеўнік”
Аб’яднанне “Сторчык”, якое дзейнічае ў падляшскай гміне Нараўка, выдала “Свойскі спеўнік”. Знайшлося ў ім шмат беларускіх песняў, якія спяваюцца ў гэтым наваколлі.
“Намагаемся зберагаць нашую беларускую культуру Падляшша,” – кажа старшыня аб’яднання “Сторчык” Альжбета Кунцэвіч:
– Людзей становіцца ўсё менш. Па-іншаму спяваюць, па-іншаму гавораць, а гавораць пераважна па-польску. Забываюць людзі сваю мову, свае карані. А калі страцім гэтыя карані, то не будзем ужо сусветнай супольнасцю, згубім сваю тоеснасць.
Аб’яднанне “Сторчык” дзейнічае з 2011 года. Спеўнік – гэта яго чарговае выданне. Раней выйшаў зборнік беларускіх вершаў паэта з вёскі Ляшукі – Тадэвуша Кунцэвіча.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара