Пачалася рэканструкцыя Жыровіцкага Свята-Успенскага сабора
У Жыровічах Слонімскага раёна распачалася рэканструкцыя і рэстаўрацыя Свята-Успенскага сабора. Заказчыкам з’яўляецца Гарадзенскі аблвыканкам. Падрадчыкам – ААТ “Гародняжылбуд”.

Успенскі сабор у Жыровічах быў заснаваны ў 1613 годзе як галоўны манастыр базыліян. Спачатку пабудаваны ў стылі барока. А пасля рэканструкцыі сабор набыў рысы класіцызму. Інтэр’ер сабора захаваў барочны характар.
Ва Успенскім саборы знаходзіцца Жыровіцкая Ікона Божай Маці (разьба па каменю, XIV-XV стагоддзі), з якой звязана паданне пра ўзнікненне манастыра ў 1470 годзе.
Да сярэдзіны XIX cтагоддзя ва Успенскім саборы захоўвалася “Жыровіцкае евангелле” – беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя, якое цяпер зберагаецца ў Літве.





Беларускае Радыё Рацыя
