ХХІ фестываль усходнеславянскіх каляд



У Цярэспалі адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІ фестывалю ўсходнеславянскіх каляд. Калектывы з Беларусі, Украіны і Польшчы на сцэне мясцовага асяродку культуры прэзентавалі сваё музычнае майстэрства. Пра значэнне фестывалю для памежнага рэгіёну кажа дырэктарка Гання Пятрусік:

– Гэта ўжо ХХІ фестываль – нават цяжка сабе ўявіць. Гэтым мерапрыемствам мы вяртаем нашу памяць, культуру і песні.

Цягам двух фестывальных дзён выступяць некалькі дзясяткаў музычных калектываў. Апроч уласна канцэртнай часткі, у фае перад залай можна набыць вырабы народнага промыслу. Сярод паўтысячы наведвальнікаў першага дню прысутнічае бургамістр Тэрэспалю і прадстаўнікі беларускага консульства ў Белай Падляскай.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Цярэспаль