Пачаўся прыём заявак на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца



13 сезон літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца: пачаўся прыём заявак. Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі прыём заявак сярод літаратараў на беларускую вядомую прэмію.

Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы за мінулы год, якія выдаваліся ў 2022 г. Расказала падрабязнасці Таццяна Нядбай з Беларускага ПЭНу:

Вымушана перамяшчаліся ў Польшчы, для нас адной з задач было не згубіць нашу дзейнасць. Каб не паддацца гэтым рэпрэсіям, якія нягледзячы на сітуацыю на кніжным рынку, нягледзячы на сітуацыю з выдаўцамі, наогул з беларускай кнігай, для нас справай гонару было гэта захаваць у тым ці іншым выглядзе. Пазней, чым звычайна, але таксама не ад нас залежала, пачалі прыём заявак на прэмію Гедройця. Зрэшты на іншыя прэміі таксама, на „Дэбют”, на прэмію Шэрмана таксама пачаліся заяўкі.

Прэмія імя Ежы Гедройца — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца з 2012 году. Падавацца на прэмію маюць права і лаўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя