Пачаўся тыдзень малітваў за адзінства хрысціян
З 18 да 25 студзеня ва ўсім свеце традыцыйна праводзіцца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян. Дэвіз сёлетняга Тыдня малітваў узяты з Евангелля паводле святога Яна: “Заставайцеся ў Маёй любові і прынесяце багаты плён”.
Хоць з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі звязаныя з тыднем мерапрыемствы праводзяцца ў абмежаваным фармаце, але ў многіх месцах вернікі розных канфесій сустрэнуцца разам на экуменічных набажэнствах.
Беларускае Радыё Рацыя
