Пачаўся збор грошай на выпуск альбома “Словы”



Вершы Барадуліна і Бураўкіна загучаць у сучасным выкананні. Гурт “Амплітуда Смеласці” пад кіраўніцтвам спевака Пятра Клюева пачаў збор грошай на праект праз платформу Talaka.by.

словы_альбом

Праект быў ухвалены ў 2014 годзе Генадзем Бураўкіным, якому Пётр Клюеў паспеў паказаць свае напрацоўкі.

Музыка Пётр Клюеў распавядае Беларускаму Радыё Рацыя пра гэты праект:

– Мы маем старыя храмы і касцёлы ў Беларусі, старыя замкі. Усё гэта трэба ахоўваць: рабіць рамонт, падтрымліваць іх у добрым стане. Бо гэта памяць пра нашу гістарычную спадчыну. Тое ж самае і нашы паэты. Мы павінны пісаць на іх словы песні, яны павінны быць актуальныя. Напрыклад, Сяргей Міхалок запісаў з “Ляпісамі” песню “Не быць скотам” на стары верш Янкі Купалы. Тое ж самае з Генадзем Бураўкіным і Рыгорам Барадуліным.

Каб выйшаў гэты праект, патрэбна сума ў 90 мільёнаў рублёў, якую збіраюць праз інтэрнэт, на канцэртах Пятра Клюева і гурту “Амплітуда Смеласці” ў Менску ды іншых гарадах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота  talaka.by