Пачаўся збор сродкаў на кнігу пра Алеся Чаркашына



Пра збор сродкаў на выданне кнігі „Алесь Чаркашын” паведаміў у сваім Фэйсбуку адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

„Алесь Чаркашын – берасцейскі беларус 32 гадоў, капелан і медбрат, у 2015 годзе загінуў у баі пад Белакаменкай ва Украіне “за нашу і вашу свабоду”.

Мы разам з бацькамі і сябрамі збіраем 3250 рублёў, каб выдаць 1000 асобнікаў кнігі пра Алеся Чаркашына.

У кнігу ўвойдуць успаміны бацькоў, сваякоў, сябраў, братоў і сёстраў у Хрысце, пабрацімаў Алеся Чаркашына, ягоныя інтэрв’ю і фотаздымкі, у тым ліку і раней не публікаваныя.

Сабраныя грошы пойдуць на вёрстку, афармленне і друк кнігі “Алесь Чаркашын”.

У сваю чаргу, сродкі ад продажу кнігі будуць перададзеныя сям’і Алеся Чаркашына.”

Алесь Чаркашын – кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў 2009-2013 гадах, капелан беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне у 2014-15 гг. Быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай, памёр ад ранаў у шпіталі ў Запарожжы 28 жніўня 2015.

Беларускае Радыё Рацыя