Пачынаецца грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак
У аўторак, 12 ліпеня, пачынаецца ХХІІ штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак. Сёлета дэвіз пілігрымкі: „Веру ў адзіную Царкву, 1596 – 2016”.
„Традачыйна яна пачынаецца ад месца смерці святамучаніка Язафата,” – кажа арганізатар многіх пілігрымак Мікола Шарах.
– У Віцебску на Успенскай горцы будзе малебен. Начлег у школе. Пасля выхад ад віцебскай капліцы. Першы дзень – да Заронава. Затым праз Слабаду – да Шуміліна. Затым Обаль, Гараны, Струнне, Полацак. Гэта звычайны маршрут, які пілігрымы праходзяць за 5 дзён. У мяне, у Полацку, запланавана выстава фотаздымкаў, прысвечаная аднаму з пілігрымаў – Барысу Хамайду.
На ноч вандроўнікі звычайна спыняюцца ў вясковых школах, з якімі святары-арганізатары маюць папярэднюю дамоўленасьць. Па дарозе вандроўнікі наведваюць мясцовыя храмы.
Плігрымка скончыцца 16 ліпеня ля Сафійскага сабора – да месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў, якіх закатавалі служкі расейскага цара Пятра І.
У нядзелю 17 ліпеня ў Полацку ля храма св. Параскевы Полацкай у 10.30 будзе адслужана святочная Боская Літургія.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя