Пад Гародняй байкеры „хаваюцца ў бульбу”
Байкерскі фэст “Хавайся ў бульбу”, які праходзіць у некалькіх кіламетрах ад Гародні, пачаў шэраг фэстаў, якія будуць праходзіць у розных гарадах Беларусі.
На фэсце вялікая канцэртная праграма, хэдлайнерам першага дня фэста быў гарадзенскі гурт Dzieciuki. Пра адметнасці фэста распавядае адзін з арганізатараў Павел Мацвееў:
– Ён адкрывае цэлы шэраг байк-фестываляў у Беларусі. Так, ён самы першы, ён самы халодны. Мы называем гэты фестываль злётам мужных людзей, тых, хто не пабаяўся ў такое надвор’е прыехаць здалёк, а таксама з краін-суседак. Нягледзячы на надвор’е, не гледзячы на тое, што трохі пахмурна, у нас вельмі весела і горача.
На фэсце выступяць такія вядомыя ў Беларусі гурты, як То4ка, NевоZврата, Радиус Фандорин, а закрые канцэртную частку гурт з Расеі 7Б . Апроч музычнай часткі арганізатары абяцаюць розныя мерпрыемствы і паказ мотатэхнікі ў цэнтры Гародні.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня