Пад Гомелем археолагі знайшлі старадаўняе судна



Гомельскія археолагі знайшлі на беразе ракі Сож старадаўняе грузавое судна.

008

Барка даўжынёй у 30 метраў праляжала пад вадой больш за стагоддзе. Засушлівы год і падзенне ўзроўню вады ў рацэ дазволілі навукоўцам дэталёва вывучыць знаходку.

Археолаг Юрый Панкоў распавядае, што ў час раскопак карабля былі знойдзеныя цікавыя артэфакты:

– У нашай краіне такіх знаходак па сутнасці і няма. Былі знаходкі лодак, але невялікіх рыбацкіх, а гэта транспартнае судна кшталту баркі. У самім караблі быў выяўлены шэраг знаходак, якія дазваляюць датаваць судна. Гэта фрагмент талеркі з выявай партрэта Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, была зроблена ў Харкаўскай губерні на прыканцы 19 ст. Найбольш цікавая знаходка – гэта ўзнагародная стужка на галаўны ўбор з надпісам “За Севастопаль”.

Археолагі плануюць стварыць макет грузавой баркі, знойдзенай непадалёку ад вёскі Сеўрукі, з дапамогай старых фотаздымкаў. Пры ўмове наяўнасці фінансавых сродкаў, будзе прымацца рашэнне пра кансервацыю альбо перавозку фрагментаў судна – ў музейныя памяшканні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота palacegomel.by і „Пошукі старога Гомеля”