Пад Грунвальдам берасцейцы выставілі харугву ў склад аб’яднанага войска ВКЛ
15-га ліпеня адзначаецца 605-я гадавіна Грунвальдскай бітвы. Чым адзначыліся ў той падзеі берасцейцы?
Вядома, што напярэдадні бітвы, у горадзе над Бугам адбылася таемная сустрэча Ягайлы і Вітаўта, на якой выпрацавалі план пераможнай кампаніі 1410 году. Акрамя таго, гараджане выставілі сваю харугву ў склад аб’яднанага войска ВКЛ.
Даследчык і краязнаўца Анатоль Нікітчык гаворыць пра значную ролю горада ў тыя часы:
– Берасце наогул унікальны горад у гісторыі. Гэта цэнтр сутыкнення ўсіх інтарэсаў – палітыка, культура, армія, узбраенне, гандаль. Усё, што тычыцца чалавечага існавання, было ў Берасці і не ў самых апошніх стадыях развіцця.
На сённяшні дзент памяць пра тыя падзеі захоўвацца збольшага ў асяродку аматараў гісторыі, спорту і рэканструкцыі.
У Берасці існуе аднайменны рыцарскі клуб “Берасцейская харугва”, некалі праводзіўся турнір па змяшаных адзінаборствах з гэткай назвай і перформансы на трыбунах стадыёна “Берасцейскі”.
Беларускае Радыё Рацыя