Пад Лідай аднавілі старадаўні млын з ракой, што цячэ ў склепе
Турыстычная фірма Генадзя Конана некалькі гадоў таму на аўкцыёне набыла ва ўласнасць незвычайны аб’ект у вёсцы Дворышча Лідскага раёна.
„Гэта млын XIX стагоддзя. Яго галоўная асаблівасць – рака, якая працякае ў склепе і круціць кола вадзянога млына. Зараз вядзецца яго аднаўленне, на працу кола можна будзе паглядзець праз шкляное акно ў падлозе аднаго з залаў”, – распавёў Генадзь Конан.
„Імкнуліся стварыць такі аб’ект, які арганічна дапоўніў бы турыстычную мапу Лідскага раёна і Гарадзенскай вобласці. Дасягнулі паразумення з мясцовымі ўладамі: усе выдатна разумеюць, што месца прыцягнення турыстаў зможа станоўча адбіцца на развіцці як Дворышча, так і навакольных населеных пунктаў”, – адзначыў Генадзь Конан.
Рэканструкцыя яшчэ працягваецца, у перспектыве млын стане своеасаблівым музеем з арыгінальнымі экспазіцыямі. Будынак шырокі, у некалькі паверхаў, таму рознай тэматыцы будуць прысвечаны цэлыя памяшкання.
Напрыклад, на другім паверсе ствараецца экспазіцыя на тэму гісторыі ВКЛ: тут размяшчаецца прыватная калекцыя зброі, даспехаў, гербаў розных родаў, а таксама розных гістарычных прадметаў і аксесуараў.
Яўген Жыгала і Артур Чарнюк усталёўваюць макет рыцара
Адкрыта і выстава, прысвечаная прыладам катаванняў, якія выкарыстоўваліся ў розныя часы.