Пад пагрозай выданні, што пашыраюць беларускую мову і культуру
Пад пагрозай выданні, што пашыраюць беларускую мову і культуру. Афіцыйныя улады Беларусі распачалі працэс ліквідацыі шэрагу арганізацый грамадскага сектару, сярод іх і Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое выступае заснавальнікам друкаваных выданняў: адных з апошніх незалежных газет на беларускай мове — “Новы Час” і “Наша Слова”.
Сітуацыю пракаментавала старшыня арганізацыі Алена Анісім:
– Ім давядзецца прайсці перарэгістрацыю. Шукаць новых заснавальнікаў. Ужо выходзіць пад іншымі, напэўна, назвамі. Спыніць свой выхад. Аўтаматычна з закрыццём ТБМ гэта будзе дакладна.
Варта дадаць, што пакуль Вярхоўны суд адклаў пасяджэнне па ліквідацыі Таварыства беларускай мовы – на няпэўны час.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя