„Пад знакам Скарыны”



У полацкай Мастацкай галерэі 3 верасня адбылося адкрыццё выставы друкаванай графікі „Пад знакам Скарыны”.

Беларуская друкаваная графіка карыстаецца сусветнай вядомасцю дзякуючы высокаму прафесійнаму ўзроўню беларускіх мастакоў. Сярод аўтараў, чые работы прадстаўлены на выставе: Уладзімір Савіч, Андрэй Басалыга, Юрый Якавенка, Леў Аімаў, Вольга Нікішына, Таццяна Радзівілка, Канстанцін Селіханаў, Павел Амелюсік, Тамара Шэлест, і многія іншыя – як прыхільнікі акадэмічных прыёмаў, так і мастакі, якія аддаюць перавагу эксперыменту ў тэхналогіі і выкананні эстампа.

Экспазіцыя выставы ў Мастацкай галерэі сумяшчае пераемнасць старадаўніх традыцый і сучасны падыход у справе друкаванай графікі.

Выстава будзе працаваць да 8 кастрычніка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік