Падарожжа ў Гародню прамысловую



Прэзентацыя кнігі „На гродзенскім бруку”,  аўтарства двух краязнаўцаў Андрэя Вашкевіча і Віктара Саяпіна, прайшла ў гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага. Кніга дае інфармацыю пра Гародню прамысловую. Асабліва звернута ўвага на мінулае і па-за мінулае стагоддзі.

P1230711

Многія прадпрыемствы – ужо гісторыя Гародні, але іх брэнды яшчэ могуць дапамагчы сучаснаму бізнесу, мяркуе адзін з аўтараў Андрэй Вашкевіч:

– Асобная тэма, якая цікавіла мяне, гэта брэнды. Хацелася расказаць пра рэчы, якія ў Гародні цаніліся. І цаніліся па-за межамі нашага горада. Гэта рэчы, якія мелі гандлёвую марку, па якой гарадзенскую прадукцыю пазнавалі, якая займала месцы на розных выставах . І мне вельмі хочацца, каб гэтая функцыя кнігі спрацавала. Каб яна была не проста краязнаўчая і пазавальная. А каб яна стала штуршком для цяпершніх прадпрымальнікаў.

Аўтары шмат гадоў вывучалі гісторыю прамысловасьці Гародні ў архівах.

P1230696

Кніга ўтрымлівае вялікую колькасьць фотаздымкаў, дакументаў, а таксама каляровую мапу, на якой можна знайсьці месца размяшчэння гарадзенскай вытворчасьці мінулага. Кніга надрукавана ў выдавецтве „Юрсапрынт.”[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара