Падарожжы Дылетанта працягнуцца
Наконадні хадзілі чуткі пра тое, што доўгатэрміновы тэлепраект Юрыя Жыгамонта апынуўся пад пагрозай закрыцця. Папулярны актор і краязнаўца даў каментар Радыё Рацыя.
— Улетку тэлебачанне заўсёды ідзе ў адпачынак, а восенню пачынаюцца новыя праграмы. Я думаю, што ў гэтым месяцы, можа усярэдзіне, а можа, пад канец, павінны пайсці новыя эфіры. Гэта будзе Гарадзеншчына, Смаргонскі раён. Далёка мы зараз не паедзем, бо дзень кароткі, таму Берасцейшчына, Гомельшчына будуць ужо па вясне.
За час тэлевізійнага перапынку Юры Жыгамонт паспеў агучыць па-беларуску чатыры Эвангеллі. Запіс у фармаце аўдыё-кнігі павінен пабачыць свет да Калядаў. Выданне прымеркаванае да 500-годдзя скарынаўскае Бібліі.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск