Падарунак полацкаму музею ад Ірыны Жарнасек
Істотнай крыніцай папаўнення кніжнага фонду Полацкага музея беларускага кнігадрукавання з’яўляюцца падарункі пісьменнікаў. Сёлета незвычайныя кнігі музею падаравала наваполацкая пісьменніца Ірына Жарнасек – гэта самвыдат канца 80-гадоў.
Кажа Ірына Жарнасек:
– Няхай людзі ведаюць, што быў час, калі нам былі недаступныя кнігі, якіх мы прагнулі чытаць. Нам былі яны недаступныя. Ды што казаць… Я вось цяпер успомніла, што гэткага ў мяне не было асабістага выдання. Але я ўпершыню чытала кнігу «Майстар і Маргарыта» перадрукаваную на машынцы, пераплеценую, фаліянт цэлы.
Сярод падараваных кніг – «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, слоўнік Вацлава Ластоўскага і паэма Ніла Гілевіча «Лысая Гара», якая да 90-х гадоў хадзіла па руках у друкаваных аркушах.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя