У Гародні знайшлі яшчэ адну старажытную шахматную фігуру
Падчас раскопак на тэрыторыі Старога замка ў Гародні археолагі выявілі старадаўнюю шахматную фігуру.
Знаходка была выяўлена перад Новым годам. Верагодней за ўсё – гэта пешка. Яна знаходзілася ў пластах аднаго з драўляных будынкаў, выяўленых археолагамі на тэрыторыі Старога замка ў Гародні. Папярэдне знаходку адносяць да XIII стагоддзя.
Гэта не першая шахматная фігура, знойдзеная падчас раскопак у замку. У 2017 і 2018 гадах археолагі ўжо знаходзілі тут пешку і ладдзю з рога, зробленых у XIV стагоддзі. Акрамя таго, быў знойдзены фрагмент сярэднявечнай шахматнай дошкі.
