Падляшша на фотавыставе ў Гародні



У галерэі “На плоце”, што дзейнічае пры генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні, адбыўся вернісаж фотавыставы вядомага польскага фатографа Томаша Тамашэўскага пад назовам “Забяспечваецца атмасфера зычлівасці”. Фотапраект быў створаны ў 2011 годзе на замову Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства з мэтай прэзентацыі прывабнасці ўсходняга рэгіёна краіны , як зазначае генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Анджэй Хадкевіч:

Выстава мае знамянальную назву. Яна паказвае Падляшша як рэгіён, да якога варта прыехаць, які ўнікальны з-за сваёй шматкультурнасці і прыродных умоў.

На выставе прэзентуецца 16 працаў Томаша Тамашэўскага, агулам у межах праекта ён іх выканаў 64. Плануецца, што астатнія здымкі таксама  прывязуць ў Гародню, і яны будуць выстаўленыя ў галерэі пад адкрытым небам на тэрыторыі Генеральнага консульства.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня