„Падляшская актава культур 2023“ запрашае: музыкі і танцы васьмі народаў



З 27-га па 30-га ліпеня Падляшскі Інстытут Культуры запрашае жыхароў Падляшша наведаць імпрэзы ў межах фэсту „Падляшская актава культур 2023“. Важнасць культурніцкай штогадовай падзеі падкрэсліў Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

— Гэта вельмі важна, што „Падляшская актава культур“ выходзіць не толькі да жыхароў Беластоку, але перадусім да жыхароў цэлага рэгіёну. Патанцоўкі на вуліцы Млыновай, паказы, усё гэта вельмі важна з гледзішча дэманстрацыі традыцыі і культуры іншых краін. „Падляшская актава культур“ — гэта перла на мапе культурных імпрэзаў у нашым рэгіёне.

Чакаецца, што на сёлетнім фестывалі „Падляшская актава культур 2023“ выступяць музыкі і танцоры з Польшчы, Украіны, Латвіі, Славакіі, Італіі, Грузіі, Македоніі, Зімбабвэ, а таксама польска-беларускі гурт „Гайда Банда“, які выканае традыцыйныя песні і танцы Падляшша, Палесся і Заходняй Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя