Падляшскі R&B з беларускім акцэнтам
Наш калега Стась Дадэрка пагутарыў з аўтарамі песні „Chadžu ja”, што стала хітом па абодва бакі беларуска-польскай мяжы.

РР: Як стваралася песня? Дзе здымаўся кліп?
Ніка Юрчук: Гэта вёска Карчміска – гэта паўночна-усходняе Падляшша. Гэта было месца, дзе наш супольны знаёмы Лукаш Радзішэўскі прадставіў нам свой падворак. Мы шукалі месца, якое б адлюстроўвала такое Падляшша, нашую эстэтыку. Мне здаецца ў нас атрымалася, тое што мы хацелі. Гэта такое суворае Падляшша, не ўпрыгожанае, што мне здаецца бачна ў кліпе, як раней жылі людзі.

РР: Чаму вы вырашылі запісваць голас жыўцом?
Sw@da: Мы думалі, што такі спосаб можа дадаць натуральнасці. Гэта была такое важнае рашэнне, калі пачулі, як гучыць гэты запіс. Сёння штучны розум вельмі добра чысціць голас і можна было вычысціць. Але калі запіс жывы, то мацней дзейнічае на эмоцыі. Таму мы пакінулі такі суворы запіс, як Ніка разам з дзяўчатамі праспявала.

РР: Як вы апраналіся для гэтага кліпу.
Ніка Юрчук: За гэта вялікая падзяка Караліне Макісмовіч, якая нам дапамагала. Мы хацелі спалучыць сучаснасць і традыцыю. З аднаго боку былі строі хутчэй з сэканд-хэнду, мы хацелі паказаць сучаснасць, а з другога боку традыцыі. Я мела на сабе падляшскую крайку. Мы хацелі спалучыць гэтыя рэчы. Мы хочам паказаць, што Падляшша – гэта багацце і можам па-рознаму паказвацца.

РР: Што за „банда” дзяўчат ідзе за табой?
Ніка Юрчук: Я сама вырашала, якіх дзяўчат хачу мець у кліпе. Перадусім збольшага гэта мае знаёмыя. Я хацела, каб гэта былі дзяўчыны, якія адчуваюць гэтую падляшскасць. Не памылілася, бо вельмі добра пайшло. Яны дадавалі свае элементы. Песня якая гучыць падчас гэтага нумару, з гэтым дзяўчыны вельмі мне дапамаглі. Вельмі файна, што кожная штосьці дадала ад сябе.
Паволе Sw@da x Niczos, збіраюць матэрыял для поўнавартаснага альбома, які можа пабачыць свет у будучым годзе.









Беларускае Радыё Рацыя
Фота Юрася Дзяшука
