Падляшскія „Прымакі“ запрашаюць на канцэрт у Менску
„Пажаданні ад Прымакоў” і „Мой беластоцкі край” – сярод іншых гэтыя песні беларускага гурта „Прымакі” з Міхалова, што на Беласточчыне, змогуць пачуць менчукі і госці беларускай сталіцы.
У Менску пройдзе першы канцэрт беларускіх спеўных калектываў замежжа. Беласточчыну будзе прадстаўляць калектыў „Прымакі”, кажа яго лідар Юры Астапчук:
– Пачынаецца новы праект, які мае на мэце, каб усе беларусы замежжа праспявалі ў Менску па-беларуску. Будуць беларусы з Расеі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Будзем спяваць свае песні, беларускія песні, якія спадабаюцца людзям. Увечары а 18-й гадзіне пачынаецца канцэрт, ён працягнецца да 21-й гадзіны.
Канцэрт беларускіх гуртоў з блізкага замежжа – ўвечары 31-га кастрычніка ў ДК Менскага трактарнага завода.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя