Падрыхтаваныя да друку кнігі Міхася Баярына
Вядомы паэт, філосаф і санскрытолаг Міхась Баярын сёлета, пасля двух дясяткаў гадоў працы на самоце, вярнуўся ў публічную прастору. І адразу агучыў некалькі сваіх інтэлектуальных вынаходніцтваў – перадусім праект Свамова і новы алфавіт на базе беларускага народнага арнаменту.
Паводле Баярына, Свамова – гэта новы ідэал беларускай мовы, якую яднае агульнае словаўтварэнне.
Выдавец кніжнай серыі “Галерэя Б” Ігар Бабкоў падрыхтаваў да друку некалькі кніг гэтага ўнікальнага беларускага інтэлектуала.
– Зараз Баярына выходзіць эсеістыка – гэта такія вандраванні ў часе і прасторы, інтэрпрэтацыя класічнай традыцыі. Кніга паэзіі таксама мусіць выйсці, вельмі цікавая. Ён пераклаў “Бхагавадгіту”. Увогуле падрыхтаваў пяць кнігаў за апошнія часы.
Міхась Баярын – спецыяліст у лінгвістыцы старажытнай Індыі, адзін з нешматлікіх людзей у Беларусі, што вольна валодаюць санскрытам. Гэта і дазволіла яму перакласці помнік старажытнаіндыйскай рэлігійна-філасофскай думкі “Бхагавадгіта”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя