Падтрымаем беларускамоўныя выданні
Сябры Слонімскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы прынялі зварот да ўсіх жыхароў Беларусі. У звароце сябры ТБМ просяць падтрымаць беларускамоўныя газеты “Наша слова” і “Краязнаўчую газету”.
І падпісацца на чацвёрты квартал на гэтыя выданні. Падпіска вельмі танная. Таму просьба падпісаць на гэтыя выданні і бібліятэкі, школы, клубы, медыцынскія ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама райгарвыканкамы.
На сённяшні дзень наклад “Нашага слова” складае ўсяго 1200 асобнікаў, а “Краязнаўчай газеты” – 423 асобнікі. Калі наклад застанецца такім ці зменшыцца, то ў наступным годзе гэтыя беларускамоўныя выданні зусім не будуць выдавацца. Таму сябры ТБМ са Слоніма просяць жыхароў Беларусі падтрымаць гэтыя выданні, таму што кожны падпісчык – гэта новы голас у падтрымку нашага краязнаўства і роднай мовы.
Дарэчы, у Беларусі па-беларуску, акрамя “Нашага слова” і “Краязнаўчай газеты”, выдаюцца яшчэ газеты “Звязда”, “ЛіМ” і “Культура”. За 26 гадоў нахабным чынам знішчылася ўсё беларускае, у тым ліку і многія папяровыя выданні.
Беларускае Радыё Рацыя