Вольга Емяльянчык: Важна падтрымаць жывую традыцыю



Традыцыйная беларуская вёска няўхільна памірае, разам з ёй знікаюць і беларускія фальклорныя традыцыі. Полацкі фальклорны гурт “Варган” сваёй місіяй лічыць падтрыманне гэтых традыцыяў на Полаччыне.

Цэнтрамі, дзе гэтыя традыцыі аднаўляюцца, сёння сталі некаторыя аграсядзібы.

Кажа кіраўніца гурта “Варган” Вольгай Емяльянчык:

– Не менш важна паспрабаваць падтрымаць жывую традыцыю. Я апошнім часам шмат пра гэта думаю, таму што сапраўды ў вёсках гэта патроху знікае і знікае незваротна. І мы зараз робім такую спробу, ставім эксперымент – ці можам мы сваімі свежымі сіламі даць імпульс і падтрымаць нейкую лакальную традыцыю.

Полацкі фальклорны гурт „Варган” аб’яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта – імкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя