Падзеі першай сусветнай вайны абмяркуюць у Гародні



У чацвер 24 верасня ўсе ахвотныя запрашаюцца на дыскусію гарадзенскіх гісторыкаў, прысвечаную падзеям першай сусветнай вайны ў Гародні. Як гарадзенцы сустракалі расейскага імператара Мікалая ІІ і якім чынам адзначыўся на гарадзенскім фронце Булгакаў, чаму Гарадзенская крэпасць 1915-1918 гадоў у нечым прыгадвае “лінію Сталіна”. Гэта тэмы на чацвярговую дыскусію. Удзел у дыскусіі возьме гісторык Дзмітрый Люцік. Таксама ўнікальную калекцыю нямецкага ваеннага фотаздымка прадставіць краязнавец Ян Лялевіч.

Пачатак а 18.30 у арт-галерэі „Крыга”.

Запрашаюць на дыскусію „Гарадзенская бібліятэка” разам з „Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый”.

Беларускае Радыё Рацыя