Падзейны турызм: нам ёсць што паказаць



Падзейны турызм стымулюе развіццё турыстычнага руху ў выбітных мясцінах Беларусі. Да такой высновы прыйшлі арганізатары рэканструктарскага фестывалю “СКОКІ 2015”, які штогод праходзіць ля гісторыка-мемарыяльнага музею “Сядзіба Нямцэвічаў”.

skoki2015brest4

Гаворыць дырэктар музею Сяргей Семянюк:

– Для пашырэння геаграфіі наведвальнікаў мы і ладзім такія мерапрыемствы. Геаграфічна гэта Беларусь, Украіна, Расея: гарады Кіеў, Масква, Піцер, Гомель, Менск, Берасце, Івана-Франкоўск, Чаркасы, Барысаў… Гэтым летам было шмат польскіх груп, беларусы таксама ездзяць.

Апроч пашырэння геаграфіі наведвальнікаў, узрасла і колькасць турыстаў.skoki2015brest

skoki2015brest2

Напрыклад, чацьвёрты рэканструктарскі фестываль у гонар перамір’я на Усходнім фронце часоў Першай Сусветнай, наведала ў разы большая колькасць людзей чым у папярэднія гады, – зазначылі арганізатары.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота trofei.by