Паэме “Песня пра зубра” – 500 гадоў



У кастрычніку спаўняецца 500 гадоў з таго часу, калі ўпершыню была выдадзена ў Кракаве ў 1523 годзе паэма “Песня пра зубра”. У адным зборніку былі надрукаваны паэма, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.

Гэту паэму напісаў беларускі паэт-лацініст эпохі Адраджэння Мікола Гусоўскі. У паэме выразна паказаны патрыятычны заклік да яднання і сяброўства розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне свабоднай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, узаемадачынення чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўныя адносіны.

У сваёй паэме аўтар паспрабаваў прадставіць погляд на сваю радзіму. Ён імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосць і непаўторнасць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары (ягады, мёд, куніцу). Мікола Гусоўскі, апроч апісання хараства беларускай прыроды паказвае і забабоны свайго народу (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу.

Адзін з галоўных герояў паэмы яе цэнтральны вобраз твора — князь Вітаўт. Яго аўтар падае, як ідэальнага правіцеля, сапраўднага патрыёта, вернага традыцыям, праўдзівага і справядлівага, выдатнага кіраўніка дзяржавы. Вітаўт, як ніхто да яго, узвысіў мясцовую шляхту, і заручыўшыся яе падтрымкай, скарыў гардыню ўдзельных князёў і дабіўся цэнтралізацыі ўлады. У паэме княжанне Вітаўта паўстае як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці, і гэтыя паляванні-спаборніцтвы ўслаўляюцца, як сапраўдная школа ваеннага выхавання.

На беларускай мове існуюць тры пераклады паэмы. Гэта пераклады Язэпа Семяжона, Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Шатона.

Беларускае Радыё Рацыя