Паэт Алег Мінкін адзначае 70-годдзе
Паэт, які стаў кумірам для пакалення «тутэйшых», адзначае сваё 70-годдзе.

Алег Мінкін нарадзіўся 31 стакавіка ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка побач з райцэнтрам Хоцімск. Вучыўся па школах-інтэрнатах ў Хоцімску і Бабруйску. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў сельскагаспадарчай вытворчасці. Ці то яму добра выкладалі літаратуру ў школах-інтэрнатах, што малаверагодна, ці ён проста нарадзіўся паэтам.
Спачатку пачаў пісаць па-руску, але калі прыехаў працаваць у Полацак і стаў наведваць мясцовае літаб’яднанне «Кыніцы», перайшоў на беларускую мову. Яго першы зборнік вершаў «Сурма» (1991) стаўся культавым для літаратурнага пакалення «тутэйшых».
Акрамя вершаў Алег Мінкін аўтар славутай аповесці-утопіі «Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў».
Лаўрэат літаратурных прэмій «Гліняны Вялес» і імя Міхася Стальцова.
Жыве ў Вільні.
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя
