Паэт Артур Камароўскі прадставіў зборнік „Вада пачынае жыць”
Беларуска-літоўскі праект „Рэзідэнцыя маладога літаратара” дае плён на літаратурнай ніве.
Дэбютны зборнік вершаў „Вада пачынае жыць” на сталічнай пляцоўцы „Другі паверх” прадставіў выпускнік рэзідэнцыі, паэт Артур Камароўскі:
– Быць беларускім паэтам вельмі складана. У вершы, якога няма ў зборніку, я напісаў: „Быць паэтам тое ж, што быць вадой у горадзе вечнага лета”. Я б параіў не чакаць нейкага пэўнага лета, а заўсёды быць у леце.
Набыць зборнік вершаў „Вада пачынае жыць” Артура Камароўскага можна ў менскай кнігарні „Галіяфы” або праз сайт halijafy.by.
Беларускае Радыё Рацыя
