Паэт Слуцкага збройнага чыну
Міналі дні. Краіна ў ранах,
Народ урынуты ў спалох,
Але чын Случчыны ахвярнай
Праменіць шлях да перамог.
Гэтыя радкі напісаў паэт, празаік, перакладчык, драматург Алесь Змагар (Яцэвіч, 1903-1995), якому 1 кастрычніка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння.

Алесь Змагар быў родам са Случчыны. Пасля заканчэння народнай школы ў 1914 годзе працягваў вучобу ў Слуцкай класічнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназійным часопісе “Прамень”.
У лістападзе 1920 года разам з бацькам удзельнічаў у Слуцкім збройным чыне, за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на два гады зняволення. Уцёк з месца зняволення. Прыехаў у Менск. Дзякуючы дапамозе пісьменніка Рыгора Мурашкі, Алесю Змагару ўдалося пазбегнуць пераследу ўладаў. У 1925—1930 гадах ён вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні Менскага педінстытута. Пасля сканчэння вучобы настаўнічаў на станцыі Радашковічы.

У 1930-1941 гадах з-за справядлівай боязі рэпрэсій часта змяняў месца жыхарства і працы (Тбілісі, Батумі, Кубань, Данбас, Кіеў, Менск, Асіповічы).
Падчас нямецкай акупацыі, займаючы пасаду інспектара беларускіх школ, актыўна праводзіў беларусізацыю навучальных устаноў. Быў удзельнікам Другога Ўсебеларускага Кангрэсу.

Пасля вайны літаратар жыў у Польшчы, Германіі і Аўстрыі. А ў 1949 годзе пераехаў у Францыю, дзе далучыўся да эмігранцкага палітычнага жыцця, увайшоў у склад Рады БНР. А з 1956 года Алесь Змагар жыў ЗША. З’яўляўся актыўным удзельнікам беларускай народнай літаратурнай сустані „Баявая Ускалось”.
Асноўная тэма літаратурнай дзейнасці Алеся Змагара – гэта падзеі на Случчыне. Асобна была выдадзена яго кнігі „Случчакі” (1947), „Вызвольныя шляхі” (1965), „Лесавікі” (1973), “Да згоды” (1962) і іншыя. Галоўным творам з’яўляецца раман „Случчына ў агні” (1986).
У сваіх мемуарах Алесь Змагар пакінуў суб’ектыўныя ўспаміны пра вострыя сацыяльныя, нацыянальныя і палітычныя канфлікты першай паловы XX стагоддзя, карціны савецкага бязладдзя – з узгадкамі пра нямецкую акупацыю.
Беларускае Радыё Рацыя
