Паэт з Падмаскоўя выдаў па-беларуску “Слонімскі сшытак”



Ігар Бурсевіч – былы вайсковы інжынер. Родам ён са Слонімшчыны. Скончыў у свой час Камянец-Падольскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча і Ваенную акадэмію тылу і транспарту з кваліфікацыяй ваеннага інжынера шляхоў зносін.

im7777

im9999

Служыў у розных кутках Расеі, дзе і застаўся жыць. Але ніколі не забываў роднай мовы. У вольны час пісаў і піша вершы, займаецца перакладамі на родную мову рускіх і польскіх паэтаў. На Бацькаўшчыне выдаў некалькі кніг паэзіі.

А нядаўна ў Менску пабачыў свет аднатомнік Ігара Бурсевіча “Слонімскі сшытак”, куды ўвайшлі вершы пра Беларусь, пра маленькую радзіму, а таксама пераклады. Амаль увесь наклад аўтар забраў у Падмаскоўе. “Няхай сваякі, сябры і проста знаёмыя вучацца чытаць па-беларуску”, – сказаў Ігар Бурсевіч.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.