Паэтка Анхела Эспіноса наведае Гомель



Паэтка гішпанскага паходжання Анхела Эспіноса запрошана на імпрэзы ў Беларусь.

У Менску пройдуць дзве літаратурныя сустрэчы. Адна з іх адбудзецца 4-га кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Таксама Анхела Эспіноса прыедзе ў Гомель:

– 2-га і 3-га кастрычніка будуць навуковыя чытанні ў гонар акадэміка Івана Навуменкі ў Гомелі ва ўніверсітэце. Я таксама планую там паўдзельнічаць, так што будзе кароценькая паездка ў Гомель. Трэба паглядзець, як там атрымаецца, спадзяюся, што будзе плённа.

Анхела Эспіноса вярнулася з Мадрыда ў Варшаву, каб да снежня праходзіць стажыроўку на кафедры беларускай філалогіі. У канцы верасня яна ўпершыню за доўгі час наведае Беларусь.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя