Паэтка-фантазёрка Вера Бурлак спадзяецца на падтрымку выдання яе кнігі
Выдавецтва „Галіяфы” мяркуе выдаць дзіцячую кнігу “Фантазюркі” ад паэткі-фантазёркі Веры Бурлак. Дзеля гэтага вядзецца збор сродкаў на краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej.
У кнізе будзе змешчана мноства ілюстрацый ад Веранікі Лемешавай і Андрэя Пакроўскага. Кніга разлічана на дзетак 6-10 гадоў.
Пра аўтарку. Вера Бурлак – філолаг, працуе выкладчыцай, піша вершы і прозу.
Выйшлі кнігі: “За здаровы лад жыцця” (2003), „Забі ў сабе Сакрата” (разам з В. Жыбулем,2008), „Творы соннага жанру” (2011), „Дзеці і здані” (2012), „Rękę do nogi” (2013), аўдыякніга „Phantom of The Literature” (2008). Пераклала на беларускую мову казку Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”(Галіяфы, 2017). Гадуе двух сыноў.