Паэту Анатолю Сысу – 55 гадоў
55-ая гадавіна з дня нараджэння Анатоля Сыса сабрала на радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна дзясяткі аматараў яго творчасці. Тут ладзіцця свята ў яго гонар.
Але, як і летась, не ўсю запланаваную праграму атрымаецца выканаць, бо мясцовыя ўлады не вельмі ідуць насустрач арганізатарам фэсту.
Гаворыць адзін з арганізатараў мерапрыемстваў Сяржук Сыс:
– У гэтым годзе запланаваная экскурсія ў школе ў музеі ў Бронным, дзе вучыўся Анатоль, але нават, каб наведаць экспазіцыю, трэба браць дазвол у мясцовых уладаў. Прапанова правесці гэтае мерапрыемства ў школе – таксама забюракрацілася мясцовымі чыноўнікамі.
Арганізатарамі свята выступаюць Саюз беларускіх пісьменнікаў разам з Таварыствам аховы помнікаў Беларусі.
У фэсце бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і дзеячы культуры.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя