Паэту Віктару Шведу споўнілася 90 гадоў



23 сакавіка выдатнаму беларускаму паэту з Беласточчыны спаўняецца 90 гадоў. Напярэдадні ў беластоцкіх „Сподках” урачыста адзначылі юбілей паэта.

DSC00279

Віктар Стахвюк:

– Я страшна адчуваю сябе на такіх юбілеях таму, што бачу як хутка бяжыць час. Віктар правёў гэты час творча, можна толькі пазайздросціць.

Настаўніца Іяланта Грыгарук:

– Спадар Віктар Швед – гэта перадусім вельмі сімпатычны, вельмі мілы чалавек. Дапаўненнем яго творчасці з’яўляецца таксама творчасць іншых людзей.

Пісьменнік Міхась Андрасюк:

– Юбілей – гэта толькі дата, тым не менш калі глядзець як шмат людзей прыехала з розных мясцовасцяў, каб павіншаваць Віктара Шведа з яго юбілеем – гэта вельмі прыемна, што адзін чалавек можа склікаць такую грамаду.

Бенефіс Віктара Шведа сабраў прадстаўнікоў беларускай меншасці, царквы, творчых асобаў, журналістаў, палітыкаў ды аматараў творчасці паэта.

Сваё віншаванне даслаў „Саюз беларускіх пісьменнікаў”:

Грамадскае аб’яднанне „САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ”

Рэспубліка Беларусь, 220012 г. Мінск, вул. К. Чорнага, 31 пам. 21Н, пак. 2.

Тэл. +(37517) 200-80-91; www.lit-bel.org, [email protected].

№ 34 ад 23 сакавіка 2015 г.

Спадару ВІКТАРУ ШВЕДУ

Найпаважаны ВІКТАР МІКІТАВІЧ!

Ад імя Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў сардэчна віншуем Вас, ганаровага сябра нашай арганізацыі, з высокім юбілеем!

Мы ганарымся Вамі як вядомым паэтам, перакладчыкам і грамадскім дзеячам, аўтарам паэтычных зборнікаў, якія вы́хавалі і выхоўваюць пакаленні  маладых беларусаў і беларусак;

мы ведаем і шануем Вас як выдаўца і сузаснавальніка Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, як шчырага і клапатлівага жыццёвага дарадцу.

Шчыра жадаем Вам зуброўскага здароўя, сакавіцкай натхнёнасці, пушчанскага дабрабыту і беларускай радасці!

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў

[Not a valid template]

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы