Паэты, па якіх засумавала Дзятлава



Аднадзённыя творчыя гастролі правялі ў Дзятлаве ў сераду, 27 лістапада, паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк. Дзятлава засумавала па такіх таленавітых і творчых людзях, якія амаль 15 гадоў не выступалі на Дзятлаўшчыне.

Дзве сустрэчы ў адзін дзень радавалі і юных, і дарослых гледачоў і слухачоў, які выступілі ў Дзятлаўскай сярэдняй школе № 3 і Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Перад выступленнямі гасцей пазнаёмілі з дзятлаўчанамі краязнавец Валерый Петрыкевіч, бібліятэкары Людміла Грынчук і Тамара Ляўшук. А тады слова ўзялі менскія паэты. Яны распавядалі цікавыя гісторыя, чыталі свае вершы, знаёмілі прысутных з цудоўным часопісам “Верасень”, запрашалі юных паэтаў да супрацоўніцтва з часопісам і дасылаць свае творы. А потым Эдуард Акулін спяваў пад гітару свае ўласныя песні. І, вядома ж, у гэты дзень былі яшчэ аўтографы і пажаданні любіць роднае слова.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава Фота аўтара