«Паэты планеты» ў менскім Музеі Максіма Багдановіча



«Паэты планеты» у менскім Музеі Максіма Багдановіча. У сталіцы прэзентавалі чарговыя кнігі з серыі перакладаў сусветнай паэзіі. Гаворыць выдавец Зміцер Колас:

— На сённяшні момант выйшла 36 кніжак, і гэта не мяжа. Больш за 70 плануецца. Нашы апетыты не спыняцца і на гэтым. У асноўным гэта пераклады сусветнай паэзіі: гэта паэты не толькі еўрапейскія, але ёсць і амерыканскія, і лацінаамерыканскія, і беларусы ёсць: Таўбін, Барадулін і Алесь Разанаў, які прысутнічае на нашай імпрэзе.

Раду выдавецкае серыі «Паэты планеты» узначальвае паліглот Лявон Баршчэўскі, у яе склад уваходзіць і патрыярх айчыннага перакладу Васіль Сёмуха.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск