Паэтычнаму тэатру “Арт.С” споўнілася 15 гадоў



Святочная імпрэза адбылася на новай пляцоўцы, замест ранейшай – сталічнай Бібліятэкі імя Цёткі, ёй стала Бібліятэка №13.

На вечарыне паэт Міхась Скобла агучыў слушную прапанову:

– Дарэчы, чытачом гэтай бібліятэкі быў Міхась Стральцоў. І ў мяне проста ёсць такая прапанова. №13 – гэта харошая назва, канешне, але будзе выдатна, калі бібліятэка №13 атрымае імя Міхася Стральцова, які жыў вось тут непадалёку на вуліцы Філатава, які хадзіў у гэтую бібліятэку, быў яе чытачом, і гэта будзе цудоўна.

За 15 гадоў, што існуе тэатр “Арт.С”, на ягоных імпрэзах выступіла больш за 200 творцаў – літаратараў, мастакоў, музыкаў. Кожны выступ у пэўнай ступені імправізацыя на зададзеную агульным драматургічным сцэнарыем тэму.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск