Паэтычная вечарына «Аснежаныя рытмы» на філфаку БДУ
4 снежня на філфаку Белдзяржуніверсітэта ў Менску адбудуцца «Аснежаныя рытмы» — свята беларускай паэзіі, якое аднаўляецца праз шмат гадоў як традыцыя, якую запачаткаваў Алег Лойка (1931—2008), беларускі паэт, прафесар, чалец-карэспандэнт НАН Беларусі, былы загадчык кафедры беларускай літаратуры, дэкан філалагічнага факультэта БДУ.
На родным філфаку выступіць Кастусь Цыбульскі – вядомы беларускі паэт, выпускнік філфака (1982), былы ўдзельнік легендарнага літаратурнага аб’яднання «Узлёт».
На паэтычнай вечарыне прагучаць таксама вершы маладых філфакаўскіх паэтаў у аўтарскім выкананні, выступяць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Пачатак мерапрыемства ў 15:55 (Менск, вул. К. Маркса, 31, актавая зала філфака).
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя