Паэзія без межаў
Выдадзены зборнік «Вершы. Казкі. Запіскі», які змяшчае творы Зоі Майстровіч з Рудутаў (што на Бельшчыне) і Марыі Кірылюк з Каменя-Шляхецкага (што на Кобрыньшчыне, на Палессі). «Між раёнамі, дзе жывем і працуем, існуе толькі адна мяжа – дзяржаўная», – кажа Зоя Майстровіч:
– Наша мова такая самая гутарковая, палеская. Мы і па-беларуску размаўляем. На Берасцейшчыне я чула такія ж песні, якія і мы спяваем. У мяне і пані Марыі такая самая культура, традыцыі. Вершы мае пра нашу прыроду, пра чатыры пары года, пра жыццё. У нас шмат агульных успамінаў маладосці. Тут нашы родныя мясціны. Большасць маіх вершаў напісаны па-беларуску, маю пару вершаў на польскай мове.
Сустрэча з паэтэсамі – аўтаркамі зборніка пройдзе ўжо ў бліжэйшы чацьвер 9 сакавіка ў Абласной бібліятэцы ў Кобрыні, пачатак імпрэзы а 12:00. Зборнік «Вершы. Казкі. Запіскі» выдаў Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org