Пайшоў з жыцця музыка Леанід Нарушэвіч



Мінулай ноччу не стала музыкі Леаніда Нарушэвіча. Пра гэта паведаміла дырэктарка музею Азгура ў Менску Аксана Багданава, дзе Леанід рэгулярна ладзіў свае імпрэзы.

Леанід Нарушэвіч пачаў граць напрыканцы 70-ых гадоў, быў чальцом гуртоў «Інтэ» і «Зарціпо», працаваў гукарэжысёрам на розных менскіх радыёстанцыях. У 91-ым стварыў уласны калектыў інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін», з якім выступаў да апошніх дзён. Праз гурт прайшлі дзясяткі музыкаў розных пакаленняў, засталіся дзясяткі студыйных і канцэртовых запісаў. За час існавання «Князь Мышкін» паспеў выступіць у розных гарадох Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Летувы ды Расеі, паўдзельнічаць у тэатральных пастаноўках, тэлеперадачах і фестывалях, запісаў шэраг саўндтрэкаў для кіно. Цягам 90-ых Леанід Нарушэвіч праводзіў і ўласны фестываль «Сіні Перац».

Дзе ды калі адбудзецца разьвітаньне з музыкам, будзе паведамлена пазней.

Беларускае Радыё Рацыя