Пакаштуем мову!



Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 29 верасня ў 19.00 у менскую крэатыўную прастору “ЦЭХ”  на прэзентацыю беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦”. Як паведаміў Віктар Марціновіч, выдаўцы кнігі паабяцалі, што раман «Мова» будзе прадавацца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіянальных кнігарнях.

– Як абяцаюць выдаўцы, раман з’явіцца ў крамах «Белкнігі» па ўсёй краіне. Ва ўсіх кнігарнях, якія гандлююць беларускамоўнай літаратурай.

Паводле выдаўцоў кнігі, раман Віктара Марціновіча «Мова», акрамя сталічных кнігрняў, ужо прадаецца ў Гародні, Віцебску, Берасці, Лідзе, Бабруйску, Маладэчне і Наваполацку.

mova140925_1

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя