Паказам спектакля «Пінская шляхта» стартаваў ХХІІ фестываль «Белая вежа»



Паказам спектакля «Пінская шляхта» стартаваў ХХІІ міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа». На сцэне вялікай залы Берасцейскага  акадэмічнага тэатра драмы, з фарсам-вадэвілям па матывах твора Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выступаў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы. Пасля спектакля наведвальнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад беларускай класікі ў пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна:

— Самыя найлепшыя. Я з задавальненнем і чытала Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінскую шляхту» і з вялікім задавальненнем глядзела спектакль. Гульня актораў на вышэйшым узроўні.

— Спектакль спадабаўся тым, што майстэрства актораў трымае зал у напружанні, а што будзе далей. І вы самі бачылі як публіка адгукалася апладысментамі на рэплікі, на дзеянне, якое адбывалася на сцэне. І сама п’еса акутальная ў сённяшні час. Час культурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

«Пінскую шляхту» паказвалі на беларускай мове. У залі быў аншлаг, а некаторым не хапала месцаў. Пасля спектакля наведвальнікі падарылі акцёрам букеты кветак і яшчэ некалькі хвілін апладзіравалі стоячы.

 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.