Паказваў жыццё беларускага сялянства



30 лістапада спаўняецца 235 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, краязнаўца, публіцыста і гісторыка Казіміра Буйніцкага (1788-1878).

На цёмным небе нашага грамадства на працягу шматвекавой гісторыі ў нас заўсёды былі таленавітыя людзі, якія сваёй навукай або ахвярнасцю, адзначаючы жыццёвыя шляхі, былі гонарам народа і працягвалі бесперапынны ланцужок узнёслых ідэалаў, без якіх грамадства стала б безнадзейным. Менавіта ў шэрагі такіх слаўных асобаў народа можна без перабольшання залічыць і Казіміра Буйніцкага. Ён атрымаў у свой час добрую адукацыю. Быў ганаровым куратарам у Віцебскай губерні.

У 1842-1849 гадах Казімір Буйніцкі выдаваў альманах “Rubon”, даследаваў Падзвінне, з’яўляўся сябрам Віленскага археалагічнага таварыства і Віленскай археалагічнай камісіі.

Казімір Буйніцкі напісаў шмат апавяданняў, вершаў, драматычных твораў.

У сваіх апавяданнях заўсёды даволі праўдзіва паказваў жыццё беларускага і латышскага сялянства.

Беларускае Радыё Рацыя